Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка падпісаў «антыэкстрэмісцкія» зьмены ў КК; дыпляматы заходніх краінаў сустрэліся зь міністрам Макеем. Найважнейшае за 8 чэрвеня


Беларускія актывісты перакрылі рух грузавога транспарту на мяжы з Польшчай
Беларускія актывісты перакрылі рух грузавога транспарту на мяжы з Польшчай

Падзеі 8 чэрвеня

Закон «Аб зьмяненьні кодэксаў у пытаньнях крымінальнай адказнасьці» 8 чэрвеня апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале

Упершыню мы вырашылі выкарыстоўваць адрасныя эканамічныя санкцыі -
вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў зьнешняй палітыцы і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль

«Прэзыдэнт Рэспублікі выказаў асабістую падтрымку Сьвятлане Ціханоўскай, падтрымку Чэскай Рэспублікі і высока ацаніў яе адвагу», – напісаў у сваім Твітэры афіцыйны прадстаўнік прэзыдэнта Іржы Оўчачэк

Свабода працягвае сачыць за судамі ў крымінальных справах супраць удзельнікаў пратэстаў

У Беларусі сілавыя структуры працягваюць перасьлед людзей за грамадзянскую пазыцыю. Свабода адсочвае і апісвае надзвычайныя падзеі

Электрасеткі Беларусі маюць недастатковую прапускную здольнасьць, каб выкарыстоўваць электраэнэргію АЭС на бытавыя патрэбы


Паводле дырэктара выдавецтва «Кнігазбор» Генадзя Вінярскага, ягоныя супрацоўнікі нарэшце атрымаюць першы ў 2021 годзе заробак


8 чэрвеня міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей сустрэўся з кіраўнікамі дыпляматычных прадстаўніцтваў краін Эўразьвязу, Вялікай Брытаніі, ЗША, Швэйцарыі і Японіі

Беларускія актывісты часова перакрылі рух грузавога транспарту на мяжы з Польшчай і Літвой


8 чэрвеня Гітанас Наўседа ў штогадовым звароце да парлямэнту Літвы заявіў пра неабходнасьць дапамагаць беларусам у змаганьні з дыктатурай, а таксама супрацьстаяць расейскай экспансіі

Галоўная дзяржаўная ўстанова Польшчы, якая вызначае палітыку ў галіне гісторыі і памяці ахвяр палітычных рэпрэсій, выступіла з заявай адносна прызначэньня Аляксандрам Лукашэнкам новага сьвята 17 верасьня – дня народнага адзінства

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG