Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: у Беларусі адзначаюць Дзень Перамогі


Сьвяткаваньне Дня Перамогі-2018 у Менску

Падзеі 9 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

9 траўня 1945 году на жаданьне Сталіна ў Бэрліне быў паўторна падпісаны Акт капітуляцыі Нямеччыны ў Другой сусьветнай вайне з удзелам прадстаўнікоў Савецкага Саюзу.

З гэтай прычыны Дзень Перамогі ў краінах савецкага блёку адзначаўся менавіта 9 траўня, а ня днём раней, як у астатнім сьвеце.

Таксама ў гэты дзень

1929 — пачала працаваць камісія ЦК ВКП(б) па вывучэньні практыкі правядзеньня новай нацыянальнай палітыкі ў БССР

1950 — утварылася Эўрапейская супольнасьць вугалю і сталі (прадвесьнік Эўрапейскага Зьвязу). У памяць аб гэтым дні сёньня ў краінах Эўразьвязу адзначаюць Дзень Эўропы.

1953 — у Менску выйшаў першы нумар літаратурнага часопіса «Маладосьць».

1994 — Нэльсан Мандэла стаў пешым чарнаскурым прэзыдэнтам Паўднёвай Афрыкі.

У гэты дзень нарадзіліся

1837 — нямецкі прамысловец Адам Опэль, які заснаваў аднайменную аўтамабільную фірму

1866 — у Горадні нарадзіўся тэатральны мастак Леў Бакст. Пасьля бальшавіцкае рэвалюцыі ён, як і многія ягоныя калегі, пераехаў у Парыж, дзе працы Бакста карысталіся вялікім посьпехам, а сам ён шчасьліва дажыў да старасьці.

1892 — на Мядзельшчыне нарадзіўся гісторык і этнограф Міхал Мялешка. Ягоная кар’ера завяршылася з пачаткам сталінскіх рэпрэсіяў, яшчэ ў 1930-м годзе. Арышты і ссылкі скончыліся ўрэшце паведамленьнем: пасьля 1940 году лёс вучонага невядомы. Засталіся працы Міхала Мялешкі, адна зь якіх — «Камень у вераваньнях і паданьнях беларусаў».

У памяці

1794 — памёр Юзэф Казімер Касакоўскі, дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай, біскуп інфлянцкі.

1805 — памёр Фрыдрых Шылер, нямецкі паэт і драматург.

1891 — памёр Адам Станіслаў Красінскі, віленскі біскуп, прапаведнік, філёляг, паэт, перакладчык.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG