Лінкі ўнівэрсальнага доступу

CNN: дзяржсакратар ЗША можа наведаць Украіну ў траўні


Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен

Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен у наступным месяцы можа прыбыць зь візытам ва Ўкраіну, паведамляе CNN са спасылкай на крыніцу ва ўкраінскім урадзе, блізкую да перамоўнага працэсу.

Як піша CNN, візыт, які мае адбыцца перад, верагодна, плянаваным на лета эўрапейскім самітам паміж прэзыдэнтамі ЗША і Расеі Джо Байдэнам і Ўладзімірам Пуціным, дасьць выразны сыгнал падтрымкі Ўкраіне і пакажа, што Вашынгтон падтрымлівае яе і паважае як саюзьніка.

Як заявіла крыніца ва ўкраінскім урадзе, візыт Блінкена ва Ўкраіну будзе адной з магчымасьцяў абмеркаваць патэнцыйную сустрэчу Байдэна і Зяленскага летам, калі прэзыдэнт ЗША будзе знаходзіцца ў Эўропе.

Дзяржаўны сакратар ЗША ўжо некалькі разоў з моманту ўступленьня на пасаду меў зносіны са сваім украінскім калегам Дзьмітрыем Кулебам, у тым ліку ў гэтым месяцы на сустрэчы ў Брусэлі.

Афіцыйна пра верагодны візыт Блінкена ва ўрадах ЗША і Ўкраіны не паведамлялі. Таксама афіцыйна невядома, калі і дзе адбудзецца сустрэча паміж Байдэнам і Пуціным.

Прэзыдэнт ЗША 13 красавіка падчас тэлефоннай размовы прапанаваў свайму расейскаму калегу сустрэцца ў бліжэйшыя месяцы ў нэўтральнай краіне «для абмеркаваньня ўсяго спэктру праблемаў, якія стаяць перад ЗША і Расеяй».

Нягледзячы на напружаныя адносіны паміж ЗША і Расеяй, пытаньне аб правядзеньні сустрэчы абмяркоўваецца.

25 красавіка ў Крамлі заявілі, што Байдэн і Пуцін могуць сустрэцца ў чэрвені.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG