Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як выехаць зь Беларусі ў суседнія краіны ва ўмовах пандэміі. Што зьмянілася ў красавіку


Мяжа Расеі, ілюстрацыйнае фота
Мяжа Расеі, ілюстрацыйнае фота

Грамадзянам Беларусі, якія зьбіраюцца наведаць Расею, неабходна будзе зарэгістравацца ў мабільнай праграме «Падарожнічаю бяз COVID-19». Гэта прадугледжана пастановай галоўнага дзяржаўнага санітарнага доктара Расеі. Умовы паездак у Польшчу, Латвію, Літву і Ўкраіну не зьмяніліся.

Расея застаецца адзінай краінай, у якую беларусы могуць вольна ехаць ня толькі празь менскі аэрапорт, але і праз наземную мяжу. Паміж Беларусьсю і Расеяй з 8 лютага аднавіліся пасажырскія чыгуначныя зносіны. А цяпер зьявілася яшчэ адно новаўвядзеньне.

«Грамадзяне Армэніі, Беларусі, Казахстану і Кіргізстану па прыбыцьці ў Расею праз паветраныя пункты пропуску мусяць мець пацьверджаньне аб наяўнасьці адмоўнага выніку дасьледаваньня на COVID-19 мэтадам полімэразнай ланцуговай рэакцыі, што адлюстроўваецца ў праграме „Падарожнічаю без COVID-19“ у выглядзе QR-коду. Аплікацыя даступная ў App Store і Google Play», — паведамляе Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый.

Гэта павінна зьнізіць рызыку распаўсюду захворваньня і забясьпечыць сыстэму кантролю на міждзяржаўным узроўні.

Калі чалавек праходзіць тэставаньне ў краіне адпраўленьня, лябараторыя заносіць інфармацыю ў нацыянальную сыстэму і яна ў выглядзе QR-коду зьяўляецца ў спэцыяльнай праграме на мабільнай прыладзе таго, хто здае аналіз. Адначасова кантрольныя органы краін Эўразійскага эканамічнага саюзу могуць счытваць гэтыя коды для пацьверджаньня вынікаў тэсту.

Наземная мяжа Беларусі па-ранейшаму «на замку»

З 22 сьнежня 2020 году выезд беларускіх грамадзянаў праз наземную мяжу прыпынены (абмежаваньне не распаўсюджваецца на тых, хто едзе ў служовую выправу або на лячэньне і можа даказаць гэта беларускім памежнікам, або тыя, хто мае від на жыхарства за мяжой).

Паветраная мяжа адкрытая, таму магчыма перамяшчэньне за мяжу самалётамі зь менскага аэрапорту, але пры выкананьні шэрагу патрабаваньняў.

Так, з 24 сакавіка ўезд ва Ўкраіну дазволены толькі з ПЦР-тэстам, зробленым не раней як за 72 гадзіны да ад’езду.

У Польшчу беларусы могуць трапіць самалётам з 10-дзённым карантынам або з платным тэстам на каранавірус у аэрапорце.

У Літве і Латвіі прымаюць на тых жа ўмовах — наяўнасьць адмоўнага тэсту на каранавірус або 10-дзённы карантын.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG