Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», яшчэ 8 красавіка ад сваякоў палітвязьняў зьявілася інфармацыя: у СІЗА-7 у Берасьці нельга ў перадачу ўкласьці кнігі, часопісы і крыжаванкі. Ня прымуць гэтага і пасылкай.
Як потым вусна патлумачылі работнікі ізалятара, гэта і раней было забаронена правіламі СІЗА. А для таго, каб вязень атрымліваў друкаваныя выданьні, іх трэба выпісаць праз паштовы каталёг.
Як адзначаюць праваабаронцы, такая практыка забароны кніг, часопісаў і крыжаванак зьявілася і ў Магілёве: сёньня пра гэта паведаміў канал валянтэраў магілёўскай «Вясны».