Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі затрымалі яшчэ аднаго беларуса, які браў удзел у пратэстах, яго могуць дэпартаваць


Белгародзкая вобласьць Расеі.
Белгародзкая вобласьць Расеі.

У Расеі 15 красавіка затрымалі ў межах крымінальнай справы паводле арт. 293 Крымінальнага кодэксу (удзел у масавых беспарадках) за падзеі 9-10 жніўня ў Берасьці Вадзіма Дубоўскага.

Як паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», ён знаходзіўся ў пасёлку Чырвоная Луга Белгародзкай вобласьці — там яго і затрымалі. Вадзіма могуць экстрадаваць у Беларусь, дзе яго чакаюць органы сьледзтва.

Раней у Расеі затрымалі байца ММА Аляксея Кудзіна, кікбаксэра Яўгена Шыбалюка, антыфашыста зь Берасьця Андрэя Казімірава. На ўсіх траіх у Беларусі заведзеныя справы за ўдзел у пратэстах.

У красавіку стала вядома пра затрыманьне ў Расеі літаратара і палітоляга Аляксандра Фядуты і юрыста Юрася Зянковіча, які мае грамадзянствы Беларусі і ЗША. Абодвух трымаюць у СІЗА КДБ, як і старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG