Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля бальніцы ў Парыжы прынамсі адзін чалавек загінуў ад страляніны


Непадалёк ад месца здарэньня

На паўднёвым захадзе Парыжу 12 красавіка ў выніку страляніны каля бальніцы імя Анры Дзюнана загінуў адзін чалавек. Параненая жанчына ў цяжкім стане дастаўлена ў бальніцу, паведаміла France Télévisions са спасылкай на крыніцы ў паліцыі.

Відавочца нападу паведаміў выданьню Le Figaro, што пачуў агулам шэсьць стрэлаў.

Той, хто страляў, зьехаў на скутэры без нумароў. Пракуратура Парыжу пачала расьсьледаваньне па артыкулах аб забойстве і спробе забойства.

Герыятрычны шпіталь імя Анры Дзюнана — непадалёк ад станцыі мэтро Porte de Saint-Cloud у XVI акрузе Парыжу. Тут жа разьмешчаны цэнтар вакцынацыі ад COVID-19.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG