Пра гэта паведамляе Bloomberg, спасылаючыся на прадстаўніка Калюмбійскага ўнівэрсытэту, дзе Мандэл быў ганаровым прафэсарам.
Робэрта Мандэла лічаць ідэйным натхняльнікам стварэньня адзінай валюты для Эўропы. Ад пачатку 1960-х гадоў ён падтрымліваў ідэю агульнаэўрапейскага эканамічнага і валютнага саюзу і распрацаваў тэарэтычную аснову для ўвядзеньня эўра.
У 1999 годзе Мандэл атрымаў Нобэлеўскую прэмію ў эканоміцы за сваю тэорыю аб тым, што для посьпеху зоны з адзінай валютай неабходныя гнуткія рынкі, у тым ліку свабоднае перамяшчэньне працоўнай сілы і капіталу.
Прэмія стала вынікам шматгадовай працы навукоўца над стварэньнем ідэальнай мадэлі адкрытай эканомікі для малых краін.
Мандэл нарадзіўся ў 1932 годзе ў горадзе Кінгстан у канадзкай правінцыі Антарыё. Вучыўся ў Ванкувэры, Сіэтле і Лёнданскай школе эканомікі. З 1974 году і да самай сьмерці быў прафэсарам Калюмбійскага ўнівэрсытэту.