Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ўвёў контрасанкцыі; новы запіс BYPOL, вайна зь люстэркамі забароненых сайтаў. Найважнейшае за 30 сакавіка


Затрыманьні ў Горадні 27 верасьня 2020
Затрыманьні ў Горадні 27 верасьня 2020

Лукашэнка ўвёў контрасанкцыі; BYPOL апублікаваў новы запіс; вайна зь люстэркамі забароненых сайтаў. Найважнейшае за 30 сакавіка

У Горадні ў справе аб гвалце над міліцыянтамі Сяргей Ефімовіч і Вадзім Хіжнякоў атрымалі па 2 гады і 6 месяцаў калёніі агульнага рэжыму, Міхал Юдзін — 4 гады калёніі агульнага рэжыму, Андрэй Севяртока — 5 гадоў і 6 месяцаў калёніі строгага рэжыму

20 адвакатаў, якія разьвітваліся з калегамі, пазбаўленымі ліцэнзіі, забралі ў міліцыю і прымушалі дыхаць у трубку

Лукашэнка падпісаў указ, які прадугледжвае забарону на імпарт асобных тавараў і паслуг зь дзяржаваў, якія ўвялі санкцыі адносна Беларусі

Аляксандар Лукашэнка правёў нараду аб пераразьмеркаваньні паўнамоцтваў, на ёй ён заявіў, што неабходна захаваць моцную прэзыдэнцкую ўладу

Улады будуць блякаваць копіі забароненых сайтаў

Савет Міністраў пастановай № 169 вызначыў нормы харчаваньня для вязьняў папраўчых установаў і ізалятараў

Ініцыятыва BYPOL апублікала на сваім YouTube-канале запіс меркаванай размовы кіраўніка наркакантролю Менску са сваімі падначаленымі, дзе абмяркоўваюцца пратэсты і дзеяньні сілавікоў

Паводле амбасадара Беларусі ў Расеі Ўладзіміра Сямашкі, усе інтэграцыйныя «дарожныя мапы» могуць быць узгодненыя да канца красавіка

Прэмію Багушэвіча атрымаў журналіст Свабоды Сяргей Абламейка за кнігу «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG