Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За ролікі супраць міліцыі ў TikTok віцябляніна асудзілі на 4,5 года калёніі


У ліпені і жніўні 2020 году мужчына 1987 году нараджэньня апублікаваў тры відэазапісы на сваёй старонцы ў TikTok. Паводле пракуратуры, у роліках ён «фармаваў нэгатыўнае стаўленьне да супрацоўнікаў міліцыі і пабуджаў да гвалтоўна-агрэсіўных дзеяньняў».

Як вынікае з паведамленьня пракуратуры,

  • сілавікі пабачылі гэтыя ролікі ў сьнежні,
  • віцяблянін, калі разьмяшчаў ролікі, быў пʼяны,
  • у яго было 10 судзімасьцяў.

Віцебскі абласны суд пакараў віцябляніна 4 гадамі і 6 месяцамі калёніі строгага рэжыму, а таксама штрафам 5400 рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG