Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйная статыстыка канаравірусу ў Беларусі: 1254 новыя хворыя, 9 памерлых


Тэст на антыцелы ад каранавірусу. Ілюстратыўнае фота.

Паводле Міністэрства здароўя Беларусі, за апошнія суткі ў краіне зарэгістраваныя новыя 1 254 пацыенты з COVID-19, ад выкліканых каранавірусам ускладненьняў памерлі 9 чалавек.

Пры гэтым з мэдустановаў выпісалі 1 319 раней шпіталізаваных з пацьверджаным дыягназам.

Згодна са статыстыкай ведамства, ад пачатку пандэміі ў краіне зарэгістраваныя 306 524 чалавекі з станоўчым тэстам на COVID-19. За ўвесь час распаўсюду інфэкцыі ачунялі 297 502 пацыентаў, памерлі 2 130.

За мінулыя суткі зроблена звыш 20 тысяч тэстаў, агулам — 5 млн 159 тысяч.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG