Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Facebook пагадзіўся плаціць карпарацыі Рупэрта Мэрдака за навіны ў Аўстраліі


Рупэрт Мэрдак, 2012 год

Facebook і News Corp Australia Рупэрта Мэрдака заключылі на тры гады пагадненьне, паводле якога сацыяльная сетка атрымала права на публікацыю ў Аўстраліі навінавых матэрыялаў ключавых СМІ карпарацыі ў рэгіёне.

News Corp Australia не агучыла сумы, якую атрымае ад сацсеткі ў выніку гэтага трохгадовага кантракту, паведамляе BBC.

Генэральны дырэктар News Corp Australia Робэрт Томсан назваў дамоўленасьць з Facebook «паваротным момантам у трансфармацыі ўмоваў гандлю для журналістыкі».

У апошнія гады аўстралійскія СМІ, як і СМІ ва ўсім сьвеце, трацілі даходы ад таго, што рэклямадаўцы сталі больш ахвотна супрацоўнічаць з буйнымі інтэрнэт-пляцоўкамі, такімі як Facebook і Google, нагадвае BBC.

У 2021 годзе ўлады Аўстраліі прынялі закон, паводле якога глябальныя інтэрнэт-гіганты мусяць плаціць выданьням за публікацыю іх матэрыялаў на сваіх плятформах. Пратэстуючы супраць гэтага, Facebook яшчэ да прыняцьця закону ў лютым на некалькі дзён заблякаваў навіны аўстралійскіх СМІ.

Пасьля перамоваў Facebook зьняў усе абмежаваньні на навіны з Аўстраліі, а ўлады краіны ўнесьлі папраўкі ў закон.

Мэдыяімпэрыя Рупэрта Мэрдака пачыналася ў Аўстраліі, адзначае BBC. News Corp Australia кантралюе прыблізна 70% рынку пэрыёдыкі ў Аўстраліі, ёй належаць таксама партал news.com.au і тэлеканал Sky News Australia.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG