Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Палітычная сытуацыя супакоілася». У НАК Беларусі пераконваюць, што за Віктара Лукашэнку галасавалі бязь ціску


Штаб-кватэра НАК Беларусі
Штаб-кватэра НАК Беларусі

Камісія спартоўцаў НАК Беларусі накіравала ліст у Міжнародны алімпійскі камітэт, у якім сьцьвярджаецца: палітычная сытуацыя ў краіне стабілізавалася, атлеты і трэнэры не дыскрымінуюцца.

«Палітычная сытуацыя супакоілася. Спартоўцы і трэнэры, якіх спрабавалі ўлучыць у палітычныя працэсы, не цярпяць ад дыскрымінацыі. Усе плянава рыхтуюцца да маючых адбыцца Алімпійскіх гульняў, незалежна ад іх поглядаў», — цытуе ліст «Інтэрфакс».

Зьвяртаецца ўвага, што адной з асноўных тэмаў на парадку дня алімпійскага сходу 26 лютага была падрыхтоўка да Гульняў у Токіё. Падчас дыскусіі спартоўцы выказалі «глыбокую заклапочанасьць ціскам і спэкуляцыямі з боку СМІ, у тым ліку замежных, інфармацыйнымі ўкідамі аб удзеле беларускай дэлегацыі пад нэўтральным сьцягам і ўзмацненьнем санкцый супраць НАК Беларусі», заявілі чальцы камісіі.

Адзначаецца, што ўдзельнікі сходу «без усялякага ціску прагаласавалі за новае кіраўніцтва НАК Беларусі і статут камітэту, які яшчэ больш абараняе правы спартовай супольнасьці краіны».

8 сакавіка выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэту абвясьціў аб непрызнаньні выбараў прэзыдэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі, у выніку чаго замест Аляксандра Лукашэнкі, які займаў пасаду ад 1997 году, яе заняў ягоны старэйшы сын Віктар.

Таксама былі выказаныя прэтэнзіі адносна чальца выканкаму НАК Дзьмітрыя Баскава, супраць якога вядзецца сьледзтва ў датычнасьці да забойства актывіста Рамана Бандарэнкі.

У выніку было падоўжанае адхіленьне НАК Беларусі ад удзелу ва ўсіх спаборніцтвах пад эгідай МАК.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG