Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы супрацоўнік адміністрацыі прэзыдэнта далучыўся да каманды Латушкі


Будынак Адміністрацыі прэзыдэнта ў Менску
Будынак Адміністрацыі прэзыдэнта ў Менску

Арцём Праскаловіч 14 гадоў працаваў на дзяржаўнай службе: у судзе Партызанскага раёну Менску, у Міністэрстве юстыцыі і ў Адміністрацыі прэзыдэнта

Апошнія 11 гадоў ён прысьвяціў працы з заканадаўствам па пытаньнях канстытуцыйнага будаўніцтва і праваахоўнай дзейнасьці. Адпаведныя сфэры ён будзе курыраваць і ў Народным антыкрызісным кіраўніцтве.

Тэлеграм-канал НАК публікуе заяву Праскаловіча:

— Новай Беларусі спатрэбіцца новая Канстытуцыя, якая больш ніколі не дазволіць сканцэнтраваць усю ўладу ў руках аднаго чалавека. Але Канстытуцыя — гэта нават не падмурак, гэта толькі архітэктурны праект. Таму наперадзе ў народу Беларусі шмат цяжкай, але радаснай і напоўненай сэнсам працы. Вынікам яе стане новы цудоўны дом, у якім ня будзе месца гвалту.

Увесь сьвет, нават беларускія дзяржслужбоўцы, міліцыя, сьледчыя, пракуроры і судзьдзі ведаюць, што ніводзін беларус не асуджаны законна. Усе разумеюць, што злачынствы ўчыняюцца асобамі, якія захапілі ўладу сілай, і іх памагатымі.

Але кожны беларус павінен разумець — сёньня ніхто не ў бясьпецы, нават калі ён на баку ўлады, вы выдатна ведаеце такія прыклады. І толькі ў нашых сілах зрабіць так, каб невінаватыя апынуліся на волі, а сапраўдныя злачынцы — за кратамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG