Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у ЗША абавязаў Facebook выплаціць карыстальнікам 650 млн даляраў за парушэньне прыватнасьці


Калектыўны пазоў супраць сацсеткі быў пададзены ад імя амаль 1,6 мільёна карыстальнікаў са штату Ілінойс.

Як паведамляе «Голас Амэрыкі», акруговы судзьдзя Джэймс Доната ўхваліў міравое пагадненьне, якое ўрэгулюе калектыўны пазоў, пададзены ў Ілінойсе ў 2015 годзе ад імя амаль 1,6 мільёна карыстальнікаў супраць Фэйсбуку, які абвінаваціў кампанію ў парушэньні недатыкальнасьці прыватнай інфармацыі. У рамках пагадненьня кампанія выплаціць пазоўнікам 650 мільёнаў даляраў.

Доната назваў гэтае пагадненьне адным з найбуйнейшых сярод пазоваў, пададзеных на кампаніі з-за парушэньняў прыватнасьці інфармацыі.

«Кожны з пазоўнікаў, зацікаўлены ў атрыманьні кампэнсацыі, атрымае на рукі як мінімум 345 даляраў», — напісаў у сваім рашэньні судзьдзя, назваўшы пагадненьне «сур’ёзнай перамогай спажыўцоў у сфэры прыватнасьці лічбавай інфармацыі».

Як паведаміў у інтэрвію газэце Chicago Tribune адвакат Джэй Эдэльсан, які падаў пазоў ад імя 1,6 мільёнаў карыстальнікаў Фэйсбуку, чэкі з кампэнсацыяй могуць быць пасланыя пазоўнікам па пошце на працягу бліжэйшых двух месяцаў — з агаворкай, што гэта адбудзецца, калі рашэньне ня будзе абскарджана.

«Мы радыя таму, што пытаньне ўрэгуляванае, што адпавядае інтарэсам нашай супольнасьці і нашых акцыянэраў», — гаворыцца ў заяве кампаніі Facebook, штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Сан-Францыска.

Пазоўнікі абвінавацілі найбуйнейшую ў сьвеце сацыяльную сетку ў парушэньні закона штата Ілінойс аб канфiдэнцыйнасьцi біямэтрычнай інфармацыі. Кампанія выкарыстоўвала тэхналёгію распазнаньня асоб на фотаздымках, загружаных карыстальнікамі на сайт, не атрымаўшы ад іх згоды на гэта.

Калектыўны пазоў супраць Фэйсбуку быў пададзены ў Каліфорніі. З тых часоў кампанія ўнесла зьмены ў сваю сыстэму распазнаваньня на фотаздымках карыстальнікаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG