Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Масквы адмовіліся ўсталёўваць помнік на Лубянцы


Лубянская плошча ў Маскве
Лубянская плошча ў Маскве

Улады Масквы вырашылі не ўсталёўваць помнік на Лубянскай плошчы.

Галасаваньне на партале «Активный гражданин» па выбары паміж скульптурай заснавальніка ВЧК Фэлікса Дзяржынскага і князя Аляксандра Неўскага спынена. Пра гэта ў сваім блогу паведаміў мэр Масквы Сяргей Сабянін.

Кіраўнік гораду заявіў, што пакуль Лубянская плошча застанецца ў ранейшым выглядзе. «Пасьля двух дзён галасаваньня зь невялікім адрывам перамагалі прыхільнікі Аляксандра Неўскага, але ўсё ж відавочна, што грамадзкая думка падзялілася прыкладна напалову. А само галасаваньне ўсё больш ператвараецца ў супрацьстаяньне людзей, якія прытрымліваюцца розных поглядаў. І гэта ня вельмі добра. Для такога роду рашэньняў, на мой погляд, патрабуецца больш згоды людзей», — гаворыцца ў блогу Сабяніна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG