Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Facebook заблякаваў усе публікацыі СМІ ў Аўстраліі


Падабайка - адзін з сымбаляў Facebook

Карпарацыя Facebook заблякавала доступ да навін у аднайменнай сацсетцы для сваіх карыстальнікаў у Аўстраліі. З 18 лютага на тэрыторыі краіны карыстальнікам Facebook нельга праглядаць паведамленьні сродкаў масавай інфармацыі і публікаваць спасылкі на навіны.

Усе публікацыі СМІ былі выдаленыя з сацсеткі, перадае Reuters.

Рашэньне Facebook зьвязанае з намерам уладаў Аўстраліі абавязаць інтэрнэт-гігантаў дзяліцца даходамі ад рэклямы з выдаўцамі СМІ, якія разьмяшчаюць навіны на іх плятформах. Раней Google прыгразіў заблякаваць доступ да пошукавіка на тэрыторыі Аўстраліі, калі такі закон будзе прыняты.

Улады Аўстраліі ў адказ заявілі, што амэрыканская кампанія «ня мае рацыі».

«Гэтыя дзеяньні толькі пацьвердзяць асьцярогі многіх краін з нагоды паводзін буйных тэхналягічных кампаній, якія думаюць, што яны вышэйшыя, чым урады, і што правілы не павінны прымяняцца да іх», – заявіў прэм'ер-міністар Аўстраліі Скот Морысан.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG