Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі варыянт каранавірусу выявілі ўжо ў 94 краінах


Заражэньне каранавірусам ва ўсім сьвеце зьніжаецца, аднак распаўсюд новых, больш заразных варыянтаў вірусу выклікае занепакоенасьць, канстатуе САЗ. Брытанскі варыянт каранавірусу выяўлены ўжо ў 94 краінах сьвету, інфармуе «​Нямецкая хваля».

Асабліва заразны варыянт каранавірусу B.1.1.7, першапачаткова выяўлены ў Вялікай Брытаніі, знайшлі ўжо ў 94 краінах.

Варыянт, знойдзены спачатку ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, — у 46 краінах.

А варыянт з Бразыліі і Японіі — у 21 краіне, паведаміла Сусьветная арганізацыя здароўя (САЗ) ў сераду, 17 лютага.

Экспэрты ў той жа час мяркуюць, што папраўдзе гэтыя больш заразныя віды каранавірусу распаўсюдзіліся шырэй, паколькі ня ўсе выпадкі заражэньня выяўляюцца і рэгіструюцца.

Асаблівую занепакоенасьць выклікае брытанскі варыянт B.1.1.7, які, паводле папярэдніх ацэнак, амаль на траціну больш заразны за першапачатковы варыянт. Два іншыя варыянты, магчыма, таксама больш заразныя за першапачатковы, але дакладных дадзеных пакуль не атрымалі.

Экспэрты САЗ адзначаюць, што з прычыны ўсё большага пашырэньня гэтых новых відаў каранавірусу падстаў для супакаеньня на фоне зьніжэньня заражальнасьці ў сьвеце пакуль няма. На мінулым тыдні ва ўсім сьвеце было зарэгістравана 2,7 млн новых заражэньняў — на паўмільёна, або на 16 % менш, чым тыднем раней.

Максымальны паказьнік інфікаваньняў быў зафіксаваны ў студзені, калі за першы тыдзень месяца каранавірусам заразіліся амаль 5 млн чалавек.

Сьмяротнасьць ад каранавірусу, паводле САЗ, зьнізілася за апошні час на 10%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG