Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масавыя ператрусы ў праваабарончых і прафэсійных арганізацыях, КДК прапануе падвысіць падаткі для ІП. Найважнейшае за 16 лютага


Ператрус у офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў, прадстаўнікі праваахоўных органаў выносяць кампутары, 16 лютага 2021
Ператрус у офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў, прадстаўнікі праваахоўных органаў выносяць кампутары, 16 лютага 2021

Ператрусы прайшлі ў офісах 4 арганізацый і ў кватэрах больш як 40 журналістаў, праваабаронцаў, актывістаў у розных гарадах Беларусі

«Далейшыя санкцыі будуць прынятыя аднагалосна». Эўразьвяз адрэагаваў на ператрусы ў праваабаронцаў і журналістаў

Заўтра пачынаецца суд над Віктарам Бабарыкам і іншымі былымі супрацоўнікамі «Белгазпрамбанку». Сёньня Бабарыка абнародаваў зварот да беларусаў

Камітэт дзяржаўнага кантролю накіраваў у Міністэрства фінансаў ліст, у якім прапаноўвае істотна падвысіць падаткі для індывідуальных прадпрымальнікаў

Палітвязьня Папова асудзілі на 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму за замахі рукамі і нагамі без пацярпелага

Сёньня працягваўся судовы працэс над журналісткамі «Белсату» Кацярынай Андрэевай і Дар’яй Чульцовай

16 лютага Кастрычніцкі суд Магілёва аднавіў разгляд крымінальнай справы супраць блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава без саміх абвінавачаных

На судзе стала вядома, што ў жніўні ў Берасьці Ганадзя Шутава забіў капітан сілаў часткі № 89417 Раман Гаўрылаў

Гомельскі Сьледчы камітэт адмовіў у завядзеньні крымінальнай справы за сьмерць Аляксандра Віхора, які памёр праз тры дні пасьля затрыманьня

У Беларусі распрацоўваецца законапраект аб замежных агентах, да якіх прапануюць прыраўноўваць прыватных асобаў і арганізацыі, якія атрымліваюць фінансаваньне на палітычную дзейнасьць з-за мяжы

Аляксандар Шлык прызначаны спэцпрадстаўніком Сьвятланы Ціханоўскай па выбарах

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG