Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка паабяцаў «выразаць» бізнэс, судовы канвэер не спыніўся. Найважнейшае за 12 лютага


Найважнейшыя падзеі 12 лютага.

У другі дзень працы Ўсебеларускага народнага сходу Лукашэнка загадаў «спыніць рабунак зь лёгкай рэгістрацыяй бізнэсу» і прыгразіў, што «гарачым жалезам будзе выразаць такіх бізнэсоўцаў».

«Дзень салідарнасьці! У панядзелак! Каля 200 прадпрыемстваў зачыніліся! І хто яны ў нас? Дэфіцытныя? Асобныя гандлёвыя пункцікі, кавярнечкі. Як я павінен быў учыніць? Я папярэдзіў Камітэт дзяржкантролю: закрыліся — каб ніводнае не адкрылася», — дадаў ён.

У дні праўладнага форуму судовы канвэер не спыняўся — судзьдзі выпісвалі адміністрацыйныя арышты і буйныя штрафы.

У судзе Фрунзэнскага раёну Менску судзьдзя Марыя Ярохіна адправіла Аляксандра Ціхановіча на 15 сутак арышту. Судзьдзя Андрэй Млечка прысудзіў такі ж тэрмін Ксеніі Рыжык. Судзьдзя Юлія Чыж арыштавала на 15 сутак Андрэя Купрыянава.

Паплечнікам Віктара Бабарыкі Марыі Калесьнікавай і Максіму Знаку прад’явілі яшчэ два абвінавачаньні.

Страйковец Юры Корзун, былы работнік «Беларуськалію», які далучыўся да страйку ў жніўні 2020-га, абвясьціў 11 лютага бестэрміновую галадоўку пасьля свайго затрыманьня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG