Лінкі ўнівэрсальнага доступу

100-гадовага мужчыну абвінавачваюць у 3518 забойствах у нацысцкім канцлягеры


Былы нацысцкі канцлягер Заксэнхаўзэн
Былы нацысцкі канцлягер Заксэнхаўзэн

Нямецкая пракуратура абвінаваціла 100-гадовага мужчыну ў 3518 пунктах абвінавачваньня ў саўдзеле ў забойстве, калі ў Другую сусьветную вайну ён служыў у СС ахоўнікам канцэнтрацыйнага лягера на ўскраіне Бэрліна.

Як піша The Guardian, гэты чалавек нібыта працаваў у лягеры Заксэнхаўзэн у пэрыяд з 1942 па 1945 год, будучы шараговым чальцом ваенізаванага крыла нацысцкай партыі.

Імя гэтага чалавека не выдаецца ў адпаведнасьці зь нямецкім заканадаўствам аб ахове прыватнасьці. Нягледзячы на старасьць, лічыцца, што падазраваны можа стаць перад судом, хоць, магчыма, давядзецца абмежаваць колькасьць гадзін у дзень на пасяджэньнях суду.

Абвінавачаньні супраць 100-гадовага мужчыны грунтуюцца на нядаўнім юрыдычным прэцэдэнце ў Нямеччыне, які ўстанаўлівае, што любы, хто дапамагаў функцыянаваньню нацысцкага лягера, можа быць прыцягнуты да адказнасьці за саўдзел ва ўчыненых там забойствах.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG