Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры краіны Эўразьвязу вышлюць па адным расейскім дыплямату


Паліцыянт каля расейскай амбасады ў Бэрліне, архіўнае фота
Паліцыянт каля расейскай амбасады ў Бэрліне, архіўнае фота

Гэта будзе крокам у адказ на ранейшае рашэньне Расеі абвясьціць пэрсонамі нон грата трох дыпляматаў з краінаў ЭЗ.

Сёньня расейскім амбасадам у Нямеччыне, Польшчы і Швэцыі паведамяць, што ў кожнай з гэтых установаў адзін дыплямат абвешчаны пэрсонай нон грата, паведаміў на сваёй старонцы ў Твітэры Рыкард Юзьвяк, рэдактар Радыё Свабода.

5 лютага расейскае Міністэрства замежных спраў паведаміла, што па адным дыплямату зь Нямеччыны, Польшчы і Швэцыі абвешчаныя пэрсонамі нон грата ў Расеі. Расейскі бок сьцьвярджаў, што супрацоўнікі генэральных консульстваў Швэцыі і Польшчы ў Санкт-Пецярбургу і амбасады Нямеччыны ў Маскве ўдзельнічалі «ў незаконных акцыях 23 студзеня 2021 году». Відавочна, маюцца на ўвазе мітынгі ў падтрымку расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага.

Тром дыпляматам было загадана найбліжэйшым часам пакінуць тэрыторыю Расеі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG