Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці памёр удзельнік пратэстаў, у якога напярэдадні апісалі маёмасьць


Раман Рашэцкі
Раман Рашэцкі

43-гадовы Раман Рашэцкі быў актыўным удзельнікам пратэставага руху супраць сфальшаваных выбараў у Берасьці, некалькі разоў адбываў за гэта арышт.

Памёр Раман Рашэцкі ў ноч на 4 сьнежня, раніцай жонка заўважыла, што ён ня дыхае. Цяпер у ягонай кватэры працуюць экспэрты.

3 сьнежня ў кватэру Рашэцкага прыходзілі судовыя выканаўцы і праводзілі апісаньне маёмасьці, піша «Брестская газета».

Да апошняга дня Раман актыўна ўдзельнічаў у грамадзкім руху Берасьця, дапамагаў зь перадачамі і транспартам для тых, хто адбыў адміністрацыйны арышт. Меў кантакты з валянтэрамі і ўдзельнікамі берасьцейскіх маршаў.

Упершыню за ўдзел у пратэстах супраць афіцыйных вынікаў выбараў прэзыдэнта Рамана Рашэцкага затрымалі 30 жніўня. Пасьля 15 дзён арышту ён прыйшоў забіраць свой бел-чырвона-белы сьцяг, але яго затрымалі міліцыянты Ленінскага РАУС ў прысутнасьці намесьніка начальніка Самасюка. У выніку правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня яшчэ трое сутак, пасьля чаго суд накіраваў справу на дапрацоўку, а ў канцы лістапада па ёй скончыўся тэрмін разгляду.

Раман Прашэцкі на маршы пратэсту.
Раман Прашэцкі на маршы пратэсту.

У нядзелю Рашэцкі вызваліўся з ізалятару пасьля чарговага затрыманьня, тады ён правёў у камэры яшчэ тры дні.

Як сказаў у камэнтары Свабодзе праваабаронца Ўладзімер Вялічкін, 3 сьнежня Раман Рашэцкі прыходзіў да яго ў офіс для кансультацый у сваіх справах. Казаў, што на ім «вісіць» штраф 3600 рублёў за старыя парушэньні ПДР, за што раней канфіскавалі аўтамабіль. Менавіта за гэтыя неаплачаныя штрафы і апісалі маёмасьць у кватэры актывіста. Акрамя таго, раней суд зьмяніў умовы стрыманьня Рашэцкага, выдаўшы яму прадпісаньне ня ўдзельнічаць у акцыях пратэсту.

У Рамана Рашэцкага засталіся жонка і чацьвёра непаўналетніх дзяцей.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG