Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнік Алімпіяды скочыў у ваду, каб унікнуць затрыманьня сілавікамі ў Менску


Удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў у Пэкіне Мікалай Шубянок
Удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў у Пэкіне Мікалай Шубянок

22 лістапада ў эфіры БТ зьявілася відэа, на якім мокры мужчына кажа, што ён, уцякаючы ад сілавікоў, скочыў у канал за Нацыянальнай бібліятэкай, каб унікнуць гвалту. Аднак у выніку міліцыянты яго дасталі і запісалі ролік, піша Tut.by.

Гэта быў вядомы беларускі лёгкаатлет-мнагаборац Мікалай Шубянок. Ён выступаў за зборную Беларусі ў лёгкай атлетыцы ў 2004–2013 гадах, чэмпіён Унівэрсіяды ў Бялградзе, трохразовы здабыўца Кубку Эўропы ў камандным заліку, удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў у Пэкіне. Майстар спорту Рэспублікі Беларусі міжнароднай клясы.

«Са мной усё добра, дзякуй. Атрымаў па сьпіне і галаве ад АМАПу — ад якога ўцёк, а другі бус высадзіў, хутчэй за ўсё, моладзь [з часткі] 3214, якія на сьвежака мяне даганялі. Я вырашыў скакаць у вадаём за бібліятэкай — гэта мяне выратавала, яны дасталі мяне з вады з прабітай галавой, я ўвесь дрыжэў, і, мабыць, пабаяўшыся, перадалі „хуткай“», — сказаў Шубянок.

Пазьней Мікалаю прывезьлі сухое адзеньне ў лякарню, і ён зьехаў адтуль.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG