Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Марш сьмелых» у Беларусі. Жывы эфір «Настоящего времени»


У Беларусі 99-ы дзень пратэстаў, якія пачаліся адразу пасьля абвяшчэньня афіцыйных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, паводле якіх у шосты раз перамог Аляксандар Лукашэнка.

12 лістапада ў рэанімацыі сканаў 31-гадовы мянчук Раман Бандарэнка. Яго схапілі невядомыя ў двары дому, дзе ён жыў. Потым завезьлі ў РУУС, адкуль празь дзьве гадзіны ён трапіў у шпіталь у цяжкім стане з траўмамі галавы.

15 лістапада ў Беларусі праходзіць Марш сьмелых, прысьвечаны памяці Бандарэнкі і ўсіх загінулых за час пратэстаў.

«Так з нашым народам рабіць нельга, — гаворыцца ў анонсах у сацыяльных сетках. Альбо мы працягваем барацьбу ўсе разам, альбо нас працягваюць забіваць па адным».

Канал «Настоящее время» расказвае пра падзеі ў Беларусі ў жывым эфіры.

Што вядома пра сьмерць Рамана Бандарэнкі

Раман Бандарэнка
Раман Бандарэнка
  • Невядомыя ў масках пачалі зразаць бел-чырвона-белыя стужкі ў двары на вуліцы Чарвякова ўвечары 11 лістапада.
  • Пасьля вэрбальнага канфлікту зь мясцовымі жыхарамі невядомыя пачалі нападаць і біць жыхароў. Каля 22:16 некалькі чалавек забралі і зьвезьлі на бусах, падобных да тых, якімі карыстаюцца сілавікі.
  • Паводле непацьверджанай інфармацыі, каля 1,5 гадзіны Бандарэнка знаходзіўся ў Цэнтральным РУУС Менску.
  • У 0:05 Раман Бандарэнка паступіў у лякарню хуткай мэдычнай дапамогі зь вялікім ацёкам мозгу, закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, субдуральнымі гематомамі, ударамі, абдзірынамі.
  • Паводле лекараў, ён быў у затарможаным стане, але ў апэрацыйную яго ўжо прывезьлі ў коме. Апэрацыя цягнулася некалькі гадзін.
  • Раман быў у крытычным стане.
  • ​ГУУС Менгарвыканкаму сьцьвярджае, што міліцыя прыбыла на месца толькі пасьля здарэньня. Рамана знайшлі непрытомнага і выклікалі хуткую. Адзін са сьведак здарэньня расказаў Свабодзе, што міліцыя прыяжджала яшчэ тады, калі невядомыя зразалі стужкі, «аднак хутка зьехала, нічога не зрабіўшы».
  • Сьледчы камітэт заявіў, што мужчына быў пʼяны. Аднак мэдыкі гэтую заяву абверглі — у крыві Бандарэнкі алькаголю не было.
  • 19 лістапада затрымалі журналістку Tut.by Кацярыну Барысевіч і лекара Арцёма Сарокіна. Кацярына Барысевіч была аўтаркай артыкула, дзе гаварылася, што ў крыві загінулага Рамана Бандарэнкі не было алькаголю. Інфармацыю пра гэта ёй перадаў лекар Арцём Сарокін. Пачатак суду над імі прызначаны на 19 лютага.
  • 18 лютага 2021 году, на соты дзень пасьля сьмерці Рамана, Генпракуратура паведаміла яго маці Алене Бандарэнцы, што па факце сьмерці яе сына пачалі крымінальную справу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG