Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тhe Economist: Расейскае грамадзтва рыхтуюць да ваеннага ўварваньня ў Беларусь?


Уладзімір Пуцін
Уладзімір Пуцін

«Малады мужчына расшпліў куртку, ускінуў рукі ў паветра і пайшоў на паліцыянта, які быў гатовы адкрыць агонь. Зьдзіўлены афіцэр адступіў, яго аўтамат усё яшчэ быў накіраваны на пратэстоўца, які набліжаўся. „Жыве Беларусь!“ — скандаваў натоўп. Гэта была проста чарговая нядзеля ў Менску, сталіцы Беларусі, дзе апазыцыя праводзіла вялізныя мітынгі кожныя выходныя з 9 жніўня, калі Аляксандар Лукашэнка, няўстойлівы дыктатар краіны, сфальсыфікаваў прэзыдэнцкія выбары, каб прэтэндаваць на шосты тэрмін».

Гэтак пачынацца артыкул у брытанскім уплывовым выданьні The Economist.

Апавядаючы пра рэпрэсіі супраць пратэставага руху, выданьне адзначае, што гэта не азначае, «што апазыцыя зьбіраецца адмовіцца ад спробаў адхіленьня Лукашэнкі. Кожны пяты дарослы гараджанін ужо прыняў удзел у акцыях пратэсту. І каля 85% зь іх гатовыя выходзіць на вуліцу да правядзеньня новых выбараў. Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня брытанскага аналітычнага цэнтру Chatham House. Ціханоўская заклікала да новых пратэстаў і страйкаў для ўзмацненьня эканамічнага ціску на Лукашэнку».

Што б ні было далей, піша The Economist, «цяжка ўявіць, як жыццё ў Беларусі нармалізуецца. Цэлае пакаленьне беларусаў было палітызавана пратэстамі і жорсткімі спробамі Лукашэнкі іх задушыць. Тым часам Уладзімір Пуцін чакае зручнага моманту, назіраючы за пратэстамі ў Беларусі. Паводле яго, Крэмль умяшаецца ў суседнюю краіну, калі акцыі „выйдуць з-пад кантролю“. У канцы мінулага месяца расейскія сілавікі абвінавацілі Захад у фінансаваньні апазыцыі.

Заявы прагучалі на фоне выкарыстанага расейскай дзяржаўнай тэлевізіяй відэа з вайны ў Нагорным Карабаху для ілюстрацыі „агрэсіўных дэманстрантаў“ у Менску.

Гэта была тэхнічная памылка альбо спроба падрыхтаваць расейскае грамадзтва да ваеннага ўварваньня ў Беларусь? Адказ ведае толькі Крэмль», — піша The Economist.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG