Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тбілісі паліцыя ўжыла вадамёт супраць пратэстоўцаў


У сталіцы Грузіі Тбілісі ўвечары ў нядзелю адбыліся сутыкненьні дэманстрантаў з паліцыяй. Супрацоўнікі праваахоўных органаў ужылі сьлезацечны газ і вадамёт супраць прыхільнікаў апазыцыі, якія сабраліся каля будынка Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі кіраўніка камісіі і прызначэньня новых парлямэнцкіх выбараў. Паліцыя заявіла, што ўжыла сілу, таму што дэманстранты спрабавалі штурмаваць будынак.

Паводле афіцыйных вынікаў, кіроўная партыя «Грузінская мара» набрала найбольшую колькасьць галасоў — 48,23%. Ніводная з апазыцыйных партый, якія праходзяць у парлямэнт паводле афіцыйных выніках выбараў, ня згодная з вынікам «Грузінскай мары». Апазыцыя патрабуе адстаўкі кіраўніка Цэнтарвыбаркаму, правядзеньня новых парлямэнцкіх выбараў і вызваленьня ўсіх палітвязьняў.

Апазыцыйныя партыі, нязгодныя з афіцыйнымі вынікамі, абяцаюць адмовіцца ад мандатаў і ўдзелу ў другім туры выбараў ды байкатаваць працу парлямэнту.

Апазыцыя пратэстуе з дня парлямэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў Грузіі 31 кастрычніка.

У адказ на абвінавачаньні партыя «Грузінская мара» спасылаецца на заявы дыпляматычных місій і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый у Грузіі. У прыватнасьці, прадстаўніцтвы Эўразьвязу, АБСЭ, NATO, шэраг амбасадаў, уключна з амбасадай ЗША, назвалі выбары канкурэнтнымі і заявілі, што «фундамэнтальныя правы людзей былі абароненыя».

Таксама з афіцыйнымі вынікамі шмат у чым супалі вынікі альтэрнатыўнага падліку, праведзенага няўрадавай арганізацыяй «Справядлівыя выбары». Яе назіральнікі зьвярнулі ўвагу на цэлы шэраг парушэньняў, але прыйшлі да думкі, што ў цэлым яны не маглі паўплываць на вынікі галасаваньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG