Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка даручыў прыцягнуць у народныя дружыны былых вайскоўцаў і забясьпечыць іх зброяй


Разгон пратэстаў у Менску, 11 кастрычніка 2020 году.
Разгон пратэстаў у Менску, 11 кастрычніка 2020 году.

Акрамя гэтага, ён паставіў перад сваімі новымі памочнікамі ў рэгіёнах задачу забесьпячэньня грамадзкай бясьпекі, піша агенцтва ТАСС.

Аляксандар Лукашэнка заявіў пра неабходнасьць узмацніць дзейнасьць народных дружын для забесьпячэньня правапарадку, прыцягваючы ў іх шэрагі былых вайскоўцаў і даючы ім зброю. Пра гэта Лукашэнка сказаў у чацьвер, прымаючы кадравыя рашэньні.

«Паглядзіце, колькі зваротаў гэтых былых вайскоўцаў, аўганцаў. Колькі мужыкоў, а жанчын... яшчэ больш, чым мужыкоў: вазьміце нас, мы будзем у дружынах, мы будзем у атрадах, мы многае можам! Чаму не прыцягнуць нам, аж да ўзбраеньня, у гэтыя лятучыя атрады былых вайскоўцаў? Яны могуць нам выдатна дапамагчы», — адзначыў Лукашэнка, словы якога прыводзіць агенцтва БелТА.

Акрамя гэтага, Лукашэнка паставіў перад сваімі новымі памочнікамі ў рэгіёнах, прызначанымі ў чацьвер, задачу ўдзелу ў пытаньнях забесьпячэньня грамадзкай бясьпекі. «Гэта вельмі важна вам як вайсковым людзям — парадак у галінах», — сказаў Лукашэнка.

Ён таксама адзначыў, што ў кампэтэнцыю новых памочнікаў, у прыватнасьці Валерыя Вакульчыка ў Берасьцейскай вобласьці і Юрыя Караева ў Гарадзенскай, будзе ўваходзіць вайсковы складнік.

«Дэсантна-штурмавая брыгада ў Берасьці на гэта арыентаваная паводле закону. І вялізная мотастралковая брыгада разгорнутая ў Горадні. Гэта апора ваша і сілавікоў, губэрнатараў там. Сілавы складнік. Я гэта адкрыта кажу, не хаваючы. Усе павінны гэта разумець», — сказаў Лукашэнка.

  • Сёньня новым міністрам унутраных спраў стаў Іван Кубракоў. Дагэтуль ён быў начальнікам ГУУС Менгарвыканкаму.
  • Юры Караеў стаў памочнікам Лукашэнкі па Горадзенскай вобласьці.
  • Намесьніка міністра ўнутраных спраў Аляксандра Барсукова прызначылі памочнікам Лукашэнкі па Менску.
  • Былога старшыню КДБ Валера Вакульчыка прызначылі памочнікам па Берасьцейскай вобласьці.
  • Лукашэнка падчас прызначэньня заявіў, што паўнамоцтвы памочнікаў значна пашыраць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG