Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабарыка ў турме ўдасканальвае беларускую мову і арганізаваў курсы ангельскай для пачаткоўцаў


Віктар Бабарыка. 11 чэрвеня.
Віктар Бабарыка. 11 чэрвеня.

Пра гэта ён напісаў у адным з лістоў на волю, які падае яго тэлеграм-канал.

Вось фрагмэнты зь ліста:

  • Мае заняткі тут вельмі стандартныя: чытаньне, пісаньне, павышэньне кампэтэнцый у беларускай і ангельскай мовах. Дарэчы, я тут таксама арганізаваў курсы ангельскай для пачаткоўцаў:)
  • Шахматы і шашкі ёсьць, але няма партнэраў: Таму проста разыгрываю партыі з кніжак...
  • Мне вельмі прыемна чытаць, што гэты год для нашай краіны стаў незвычайным, і мы пачалі змены і рух у правільным кірунку. І хоць у нас шмат балот, і прабівацца праз іх складана, і здаецца, атрымліваецца ня вельмі хутка, але я веру, што большая частка людзей зразумела, што трэба выбірацца з гэтай багны.
  • Так ужо атрымалася, што мне таксама ўдалося ўбачыць восеньскі Менск і прыроду. Гэта і на самай справе вельмі прыгожа!
  • Некалькі слоў пра маё здароўе. Усе больш-менш стабільна і гэта нават можна было пабачыць па БТ:)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG