Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасольства ЗША раіць амэрыканцам у Беларусі на тры дні запасьціся ежай і гатоўкай


Пасольства ЗША ў Беларусі, архіўнае фота

Пасольства Злучаных Штатаў апублікавала папярэджаньне для грамадзянаў ЗША ў Беларусі.

У зьвязку з пратэстамі, якія кожны дзень адбываюцца Беларусі, а таксама з ультыматумам, выстаўленым Сьвятланай Ціханоўскай на 26 кастрычніка, пасольства раіць амэрыканцам дбаць пра сваю бясьпеку.

  • Унікаць масавых збораў
  • Сачыць за навінамі
  • Пільнаваць навакольную сытуацыю
  • Запасьціся ежай, вадой, лекамі, грашыма і іншымі рэчамі першай неабходнасьці прынамсі на тры дні
  • Заўсёды мець пры сабе пашпарт

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG