Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі сябра штабу Ціханоўскай Антона Сташэўскага


Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсьціна

У ягонай кватэры прайшоў ператрус, забралі кампутар і ўсе тэлефоны сямʼі. Самога Антона, як сказалі адвакату, павезьлі ў ізалятар на Акрэсьціна, паведаміла жонка Сташэўскага «Медиазоне».

Антона Сташэўскага ўжо затрымлівалі ў жніўні, падазравалі ў «падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках» (ч. 2 арт. 293 КК), але адпусьцілі. Цяпер яго затрымалі паводле таго ж артыкулу.

Гэты артыкул 293 — самы часты, які ўлады выкарыстоўваюць для перасьледу прыхільнікаў пераменаў. Ранейшыя фігуранты справаў паводле гэтага артыкулу былі прызнаныя палітычнымі зьняволенымі. Агулам палітвязьняў у Беларусі ўжо каля сотні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG