Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што далей зь Беларусьсю? Прагнозы Арцёма Шрайбмана


Марш вызваленьня палітвязьняў, 4 кастрычніка 2020, Акрэсьціна

9 кастрычніка спаўняецца два месяцы з моманту правядзеньня выбараў прэзыдэнта Беларусі. З таго часу ў краіне не спыняюцца акцыі пратэсту супраць знаходжаньня пры ўладзе Аляксандра Лукашэнкі, які абвясьціў сябе пераможцам — насуперак сьведчаньням пра грубую фальсыфікацыю вынікаў галасаваньня. Што чакае Беларусь далей?

Яраслаў Шымаў з расейскай службы Радыё Свабода запытаў пра гэта палітычнага аналітыка Арцёма Шрайбмана.

Арцём Шрайбман:

  • Масавасьць пратэстаў падае вельмі павольна. Так, цяпер у іх ужо не такі размах у рэгіёнах, як у сярэдзіне жніўня, магчыма, і ў Менску ўжо няма тых 150–200 тысяч, а дзесьці вагаецца каля 100 тысяч. Але калі такімі павольнымі тэмпамі колькасьць будзе спадаць, то можна пралічыць: гэта месяцы, можа паўгода, перш чым пратэст зусім заціхне.
  • Людзі ўсьведамляюць, што калі пратэст спыняецца, то пачынаецца рэакцыя, краіна можа ператварыцца ў вялікі канцлягер. Калі спачатку пратэст трымаўся толькі на эмоцыях, то цяпер у ім прысутнічае ядро. Што з гэтым ядром рабіць уладам, незразумела. Можна, вядома, павышаць градус рэпрэсіяў, але тады ёсьць рызыка зрыву, вяртаньня да таго, што адбылося ў сярэдзіне жніўня, і гэта надасьць пратэстам новы размах. (…) Зь іншага боку, спрабаваць пасадзіць усіх людзей, якія ўвайшлі ў ядро пратэстоўцаў, — на гэта проста турмаў ня хопіць. І гэта дылема для ўлады. Правільна адкалібраваць рэпрэсіі ў гэтай сытуацыі вельмі складана.
  • Заяву Лукашэнкі аб канстытуцыйнай рэформе можна было б разглядаць усур’ёз, калі б ён не знаходзіўся ў палітычным крызісе. Але цяпер я схільны падазраваць Лукашэнку ў палітычным блефе. Гэта цалкам можа быць спроба забалбатаць працэс, раскалоць пратэстоўцаў, паабяцаць перамены, камусьці можа быць дастаткова і такіх „пераменаў“. Адначасова я не магу ўявіць сабе сытуацыі, у якой ён ідзе на выбары ў 2025 годзе. Малаверагодна і тое, што гэтая працэдура ў выглядзе, які адпавядаў бы Лукашэнку, будзе праведзеная яшчэ раз, і сама магчымасьць яго захаваньня ва ўладзе яшчэ на пяць гадоў. Транзыт улады, нават пры ўмове згасаньня вострай фазы пратэсту, у нейкай форме павінен адбыцца.

Цалкам чытаць матэрыял тут.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG