Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Над Нацыянальным стадыёнам у Варшаве перад канцэртам салідарнасьці вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг


Фота з сайту Беларускай рэдакцыі Польскага радыё.

Cьцяг будзе вісець да заўтрашняга вечаровага канцэрту «Салідарныя зь Беларусьсю», інфармуе Беларуская рэдакцыя Польскага радыё.

Дырэктар стадыёну Ўладзімеж Доля патлумачыў:

„Бел-чырвона-белы сьцяг свабоднай Беларусі сымбалізуе салідарнасьць палякаў зь беларусамі ў іх змаганьні за свабодную і дэмакратычную краіну. Сьцяг будзе лунаць на тронцы Нацыянальнага стадыёну сёньня, 25 верасьня, і заўтра, у дзень канцэрту“.

У суботу вечарам на Нацыянальным стадыёне адбудзецца канцэрт, які прадэманструе салідарнасьць палякаў зь беларусамі, злучыць пакаленьні і прыхільнікаў розных жанраў музыкі.

На сцэну, сярод іншых, выйдуць гурты і выканаўцы Enej, Igor Herbut, Ørganek, Grzegorz Markowski, IRA, Krzysztof Cugowski.

Беларускую музычную сцэну буць аказваць Nizkiz, „Петля Пристрастия“, Зьміцер Вайцюшкевіч і Лявон Вольскі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG