Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Людзей выкрадаюць і зьбіваюць», — 170 супрацоўнікаў менскай праектнай арганізацыі зьвярнуліся да ўладаў


Ілюстрацыйнае фота. Затрыманьні падчас Жаночага маршу ў Менску 18 верасьня
Ілюстрацыйнае фота. Затрыманьні падчас Жаночага маршу ў Менску 18 верасьня

Супрацоўнікі розных арганізацый і ўстановаў Беларусі працягваюць пісаць адкрытыя звароты з патрабаваньнямі да ўлады спыніць гвалт супраць мірных пратэстоўцаў і правесьці новыя прэзыдэнцкія выбары. Падобны дакумэнт падпісалі 170 супрацоўнікаў сталічнага праектнага інстытуту «Мінскінжпраект», піша Tut.by.

Прадстаўнікі працоўнага калектыву праектнага інстытуту ў сваім звароце выказваюць занепакоенасьць тым, што адбываецца ў Беларусі, выступаюць супраць гвалту і заяўляюць, што хочуць, каб іх падаткі ішлі на мірнае разьвіцьцё краіны.

«Мы, работнікі УП „Мінскінжпраект“, праектуем бясьпечныя вуліцы і збудаваньні для нашай краіны. Але цяпер вуліцы перасталі быць бясьпечнымі. Людзей выкрадаюць і зьбіваюць у любы час дня і ночы за тое, што яны патрабуюць праўды і хочуць быць пачутымі», — гаворыцца ў звароце.

У звароце яны патрабуюць:

  • правядзеньня паўторных прэзыдэнцкіх выбараў з прыцягненьнем незалежных назіральнікаў,
  • спыненьня гвалту, неабгрунтаваных затрыманьняў і перасьледу мірных грамадзян з боку сілавікоў,
  • расьсьледаваньня выпадкаў зьбіцьця і катаваньняў з прыцягненьнем вінаватых да адказнасьці,
  • вызваленьня палітвязьняў і ўдзельнікаў мірных дэманстрацый, якія апынуліся пад вартай,
  • максымальнай ідэнтыфікацыі праваахоўнікаў, якія знаходзяцца пры выкананьні службовых абавязкаў, бо «праваахоўнік не павінен выглядаць і дзейнічаць, як бандыт».

Адкрыты зварот адрасаваны кіраўніку Менгарвыканкаму, кіраўніку адміністрацыі Ленінскага раёну Менску і генэральнаму пракурору Беларусі. Усяго свае подпісы пад дакумэнтам паставілі 170 супрацоўнікаў установы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG