Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За апошнія суткі ў Беларусі зафіксавалі 211 хворых на каранавірус


Belarus - COVID-19 in Belarus: one of Vitebsk hospitals. Jul2020
Belarus - COVID-19 in Belarus: one of Vitebsk hospitals. Jul2020

Колькасьць пацьверджаных выпадкаў COVID-19 у Беларусі дасягнула 74 763 чалавек. Прырост за апошнія суткі — 211 чалавек, 6 хворых памерлі, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Ведамства адзначае, што з пачатку рэгістрацыі ў краіне COVID-19 паправіліся і выпісаныя 72 810 пацыентаў. Тэстаў на каранавірусную інфэкцыю агулам праведзена 1 672 256.

Міністэрства аховы здароўя даўно не публікуе статыстыку захварэлых па абласьцях і Менску, а таксама хворых, якія знаходзяцца на апаратах штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. Больш як чатыры месяцы не праводзяцца прэс-канфэрэнцыі на гэтую тэму.

Аляксандар Лукашэнка днямі на паседжаньні з чальцамі Савету бясьпекі адзначыў, што становішча ў Беларусі на фоне пандэміі значна лепшае, чым у іншых дзяржавах. Ён праанансаваў, што ў верасьні пачнуцца клінічныя выпрабаваньні расейскай вакцыны ад COVID-19.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG