Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Караеў папрасіў абараніць сілавікоў, якія выступаюць сьведкамі ў судах


Юры Караеў
Юры Караеў

Міністар унутраных спраў Беларусі Юры Караеў накіраваў у пастаянную камісію Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу зварот, у якім гаворыць пра неабароненасьць сваіх супрацоўнікаў, якія выступаюць сьведкамі падчас адміністрацыйных працэсаў, і прапануе зьмяніць закон, каб абраніць іх і іхныя сем’і.

Скрыны дакумэнту зьявіліся 15 верасьня ў тэлеграм-канале блогера Антона Матолькі. Афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава пацьвердзіла Onliner іх сапраўднасьць. Шырэйшы камэнтар яна абяцала даць пазьней.

У дакумэнце гаворыцца, што пры вядзеньні адміністрацыйнага працэсу часьцяком узьнікаюць складанасьці з абаронай тых, хто ў ім удзельнічае, у тым ліку службоўцаў дзяржаўных органаў. Для іх выкананьне сваёй працы «можа быць спалучана з замахам на бясьпеку іх, іх блізкіх, альбо разгалошваньне службовай інфармацыі, пэрсанальных дадзеных», — адзначае Караеў.

«Асобна неабходна адзначыць неабароненасьць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў у ходзе разгляду спраў аб адміністрацыйных правапарушэньнях у дачыненьні да асобаў, якія ўдзельнічалі ў незаконных масавых мерапрыемствах (мітынгі, шэсьці, пікеты), якія зьяўляюцца ўдзельнікамі нефармальных абʼяднаньняў і рухаў, якія аказваюць групавое непадпарадкаваньне органам улады», — піша Караеў.

У тэксьце адзначаецца, што сілавікі часьцяком выступаюць у працэсах сьведкамі, пры гэтым судовыя паседжаньні зьяўляюцца адкрытымі, і «прадстаўнікі дэструктыўных сіл», СМІ і іншыя вядуць аўдыё-, фота- і відэафіксацыю працэсу. Пасьля пэрсанальныя дадзеныя сілавікоў зь іх фатаздымкамі разьмяшчаюць у інтэрнэце «з заклікамі аказаньня псыхалягічнага і фізычнага ціску на службовых асоб органаў унутраных спраў і іхных семʼяў».

З улікам сказанага Караеў прапануе шэраг захадаў дзеля забесьпячэньня бясьпекі тых, хто выступае сьведкамі на судах:

  • неразгалошваньне іх асабістай інфармацыі,
  • вызваленьне ад яўкі ў суд,
  • закрыты разгляд справы аб адміністрацыйным правапарушэньні,
  • забарона на выдачу зьвестак.

Адпаведныя зьмены ён прапануе ўнесьці ў праект Працэсуальна-выканаўчага кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG