Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пазбавілі базавых чалавечых свабодаў» — жонка Шклярава пра яго ўтрыманьне ў менскім СІЗА


Віталь Шкляраў
Віталь Шкляраў

Хідэр Шкляраў, супрацоўніца Дзярждэпартамэнту ЗША і жонка паліттэхноляга Віталя Шклярава, якога трымаюць пад арыштам у менскім СІЗА, расказала пра яго дрэннае самаадчуваньне і забарону на абмен лістамі. Заяву Хідэр апублікаваў BuzzFeed.

«Да Віталя ўжываюць неверагодны псыхалягічны ціск, яго пазбавілі базавых чалавечых свабодаў, каб ён абгаварыў сябе», — паведаміла яна.

Хідэр расказала, што 8 верасьня Шкляраў пачаў сябе дрэнна адчуваць, у яго былі боль у цягліцах, недамаганьне і тэмпэратура на працягу некалькіх дзён. Аднак у СІЗА яму ня сталі рабіць тэст на COVID-19 і ня сталі яго лячыць. Раней пра гэта расказваў адвакат Шклярава Антон Гашынскі.

«У ягонай камэры кругласутачна гарыць сьвятло і гучна грае музыка, таму ён ня можа нармальна спаць. Яму дазваляюць мыцца толькі па серадах, ставячы перад ім вядро цёплай вады. Яго разьдзявалі падчас ператрусаў, прымушалі гадзінамі стаяць голым у камэры і не дазвалялі нават садзіцца на ложак на працягу дня. У яго зламаны палец на назе, але ён нават адвакату баіцца расказаць, пры якіх абставінах гэта адбылося. Лекары яго ня лечаць», — адзначыла Хідэр.

Яна таксама паведаміла пра тое, што ёй забаранілі абменьвацца лістамі з мужам. Цяпер яна можа толькі перадаваць яму запіскі праз супрацоўніка консульства ў Менску, якому дазволілі раз на тыдзень наведваць Шклярава ў турме.

Шклярава затрымалі ў Менску 29 ліпеня, за 10 дзён да выбараў прэзыдэнта Беларусі. Прэтэнзіі праваахоўнікаў выклікала тое, што Шкляраў нібыта дапамагаў блогеру Сяргею Ціханоўскаму, калі той спрабаваў вылучыцца кандыдатам у прэзыдэнты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG