Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве прайшоў Марш салідарнасьці зь беларускімі жанчынамі. ФОТА


Кіеў

У суботу, 12 верасьня, некалькі дзясяткаў чалавек у Кіеве сабраліся на Марш салідарнасьці з жанчынамі Беларусі, паведамляе Ўкраінская служба Радыё Свабода.

Удзельнікі акцыі заявілі, што не прызнаюць перамогі Аляксандра Лукашэнкі на выбарах прэзыдэнта, і дадалі, што яны выступаюць у падтрымку беларускіх дзяўчат і жанчын, якія выходзяць на акцыі пратэсту.

Удзельнікі акцыі пасьля невялікага мітынгу прайшлі ад Майдана Незалежнасьці да пасольства Беларусі. Большасьць жанчын былі апранутыя ў чырвона-белых колерах.


Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG