Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь вярнула войскі з заходняй мяжы ў месцы пастаяннай дысьлякацыі, — Мінабароны


Віктар Хрэнін
Віктар Хрэнін

Актыўнасьць сіл NATO каля беларускіх межаў працягвае турбаваць Менск, адэкватнае рэагаваньне на сытуацыю на мяжы будзе працягнутае, заявіў міністар абароны Віктар Хрэнін па выніках нарады ў Лукашэнкі ў суботу.

«Той комплекс мерапрыемстваў, які праводзіўся ў рамках вучэньня на Горадзенскім тактычным напрамку, згорнуты, войскі вернутыя ў пункты пастаяннай дысьлякацыі. Але мы працягваем адэкватна рэагаваць на тое, што адбываецца каля нашай дзяржаўнай мяжы», — сказаў Хрэнін у эфіры тэлеканалу СТВ.

Перакінуць войскі на заходнюю мяжу Лукашэнка загадаў у сярэдзіне жніўня. На яго думку, актыўнасьць NATO ўяўляла небясьпеку для Беларусі. Кіраўніцтва альянсу неаднаразова гэта зьняпраўджвала.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG