Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 300 расейскіх адвакатаў зьвярнуліся ў Міністэрства юстыцыі Беларусі


ілюстрацыйнае фота

Больш за 300 расейскіх адвакатаў падпісаліся пад адкрытым зваротам у Міністэрства юстыцыі Беларусі, у якім канстатуюць, што парушэньні правоў чалавека і прафэсійных правоў адвакатаў у Беларусі набылі масавы і сыстэмны характар.

«Мы, ніжэйпадпісаныя прадстаўнікі адвакацкай супольнасьці Расеі, выказваем салідарнасьць з нашымі калегамі з Рэспублікі Беларусь у іх ацэнцы сытуацыі ў краіне з парушэньнямі правоў чалавека і прафэсійных правоў адвакатаў, і падтрымліваем патрабаваньні, выкладзеныя ў шматлікіх публічных выказваньнях», — гаворыцца ў заяве.

У ёй канстатуецца, што парушэньні правоў чалавека ў Беларусі «набылі масавы характар і зьяўляюцца сыстэмнай праблемай, якая патрабуе неадкладнага вырашэньня ў адпаведнасьці з агульнапрызнанымі прынцыпамі міжнароднага права».

Адвакаты выказваюць «сур'ёзную занепакоенасьць нізкім узроўнем прававых гарантый незалежнасьці адвакатуры» ў Беларусі як найважнейшага інстытуту грамадзянскай супольнасьці і аднаго зь неадʼемных элемэнтаў сыстэмы правасудзьдзя ў Беларусі.

У заяве яны заклікаюць улады Беларусі:

  • Прыняць меры па абароне правоў грамадзян, якія пацярпелі пры падаўленьні мірных сходаў 9–11 жніўня 2020 году (у тым ліку правоў на атрыманьне прававой дапамогі, справядлівы судовы разбор) і прыцягнуць да адказнасьці супрацоўнікаў праваахоўных органаў і іншых асоб, якія ўчынілі акты гвалту ў дачыненьні да грамадзян.
  • Забясьпечыць адвакатам Рэспублікі Беларусь магчымасьць для свабоднага і бесьперашкоднага ажыцьцяўленьня сваёй прафэсійнай дзейнасьці ў поўнай адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG