Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманых студэнтак БДМУ аштрафавалі на 675 рублёў


Затрыманьні на акцыі салідарнасьці 9 верасьня

Суд Маскоўскага раёну Менску 10 верасьня аштрафаваў затрыманых напярэдадні шасьцярых студэнтак БДМУ на 675 рублёў кожную, піша тэлеграм-канал «Рупар БДМУ». Дзяўчаты правялі ноч у ізалятары на Акрэсьціна.

Каго аштрафавалі?

  1. Анастасію Шматкову;
  2. Паліну Вежнавец;
  3. Яну Зябко;
  4. Тацяну Каплун;
  5. Марыю Алешка;
  6. Дар’ю Эркаеву;
  7. Адрыяну Шарэль.

За што аштрафавалі?

Усіх затрыманых абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (ч. 1 арт. 23. 34 КоАП).

Што кажа кіраўніцтва БДМУ?

Раніцай 10 верасьня рэктар унівэрсітэту Анатоль Сікорскі і дэканы некалькіх факультэтаў пабывалі ў ІЧУ, дзе «абмеркавалі з работнікамі ізалятара сытуацыю, якая стварылася, і магчымыя шляхі яе вырашэньня». «Адміністрацыя БДМУ робіць усе захады для вырашэньня гэтай праблемы», — адзначаецца ў распаўсюджанай заяве кіраўніцтва ВНУ.​

Акцыі салідарнасьці

Сёньня ва ўнівэрсытэце студэнты правялі акцыю салідарнасьці з затрыманымі. Яны сабраліся ў холе БДМУ з плякатамі і бел-чырвона-белымі сьцягамі. Таксама акцыя салідарнасьці прайшла каля ўваходу ў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт. Студэнты сьпявалі песьні пад гітару, пляскалі. Затрыманых дзяўчат падтрымалі таксама Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт і іншыя ВНУ.


Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG