Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацькі вучняў менскай гімназіі сабралі 175 подпісаў за адстаўку дырэктара


На выбарчым участку ў менскай гімназіі №6 назіральнікаў не пусьцілі ў будынак, яны назіралі зь біноклем.

Бацькі вучняў менскай гімназіі №6 перадалі дырэктару ўстановы зварот з просьбай вызваліць пасаду. Пад зваротам падпісаліся 175 бацькоў навучэнцаў, піша Tut.by. Яны абураныя тым, што адбывалася на выбарчым участку № 27​, дзе старшынёй была дырэктарка гімназіі.

Бацькі перадалі ў гімназію зварот з подпісамі 26 жніўня. Частка бацькоў перавяла сваіх дзяцей у іншыя школы, у тым ліку прыватныя.

Чым незадаволеныя бацькі?

  1. Бацькам вядомыя выпадкі, калі ў гімназіі не пускалі выбарнікаў, спасылаючыся на каранавірус і «рэжымнасьць абʼекту». У 19:55 сябры камісіі пачалі зачыняць дзьверы гімназіі, пры гэтым выбарчыя ўчасткі мусілі працаваць да 20:00.

  2. Прыцягненьнем сілавікоў. АМАП выводзіў з выбарчага ўчастку трох мужчын, у тым ліку журналіста «Белсату» Стася Івашкевіча і мужчыну, які пісаў скаргу.
  3. Назіральнікаў не пускалі на ўчасткі для падліку яўкі.
  4. Бацькі сумняваюцца ў праўдзівасьці вынікаў галасаваньня на ўчастку.
  5. Падпісанты звароту лічаць, што дырэктарка гімназіі Вольга Сьмірнова з абавязкамі старшыні камісіі ня справілася, а яе дзеяньні падчас выбарчай кампаніі падарвалі яе аўтарытэт перад вучнямі.

«Лічым, што ў дадзеных абставінах у сувязі са стратай даверу да вас як да службовай асобы вы павінны пакінуць пасаду дырэктара гімназіі па ўласнай ініцыятыве, іначай мы будзем дамагацца вашага звальненьня праз вышэйшыя арганізацыі».

Сама Смірнова пасьля сустрэчы з бацькамі сказала Tut.by, што не гатовая пракамэнтаваць зварот бацькоў, а ў наступныя дні будзе занятая.

Пасьля выбараў да гімназіі № 6 выбарнікі прыносілі лямпадкі і плякаты «Тут скралі мой голас».

Паводле вывешанага пратаколу, на ўчастку № 27 Аляксандар Лукашэнка набраў 815 галасоў, а Сьвятлана Ціханоўская — 185. Паводле зьвестак плятформы «Голас», на № 27 участку за Ціханоўскую прагаласавалі 373 чалавекі, 248 выбарнікаў пацьвердзілі свой голас фатаздымкам бюлетэня. За Лукашэнку на плятформе пакінулі 1 голас, але ён не пацьверджаны фота бюлетэня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG