Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У САЗ спрагназавалі тэрміны завяршэньня пандэміі каранавірусу


Тэдрас Аданом Гебрэесус
Тэдрас Аданом Гебрэесус

На думку кіраўніка Сусьветнай арганізацыі здароўя Тэдраса Аданома Гебрэесуса, пандэмія каранавірусу працягнецца менш, чым пандэмія гішпанскага грыпу 1918–1920 гадоў.

«У нас ёсьць уразьлівасьці, зьвязаныя з глябалізацыяй, большай інтэнсіўнасьцю сувязяў людзей, але ёсьць і перавагі, якія палягаюць у лепшых тэхналёгіях, таму мы спадзяёмся скончыць з гэтай пандэміяй менш як за два гады», — цытуе кіраўніка САЗ Deutsche Welle. — Выкарыстоўваючы даступныя інструмэнты максымальна і разьлічваючы на новыя, такія як вакцыны, мы зможам, я думаю, укласьціся ў больш кароткія тэрміны, чым пры грыпе 1918 году».

Паводле ацэнак, у 1918–1920 гг. ва ўсім сьвеце ад эпідэміі гішпанскага грыпу («гішпанкі») памерлі 17–50 млн чалавек.

Паводле зьвестак міжнароднай групы валянтэраў Worldometer на 22 жніўня, ад пачатку пандэміі ва ўсім сьвеце было выяўлена звыш 23 мільёнаў выпадкаў інфікаваньня, звыш 800 тысяч чалавек памерлі, амаль 15,7 мільёна чалавек паправіліся.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG