Прайдзіце тэст ад Радыё Свабода

Прайдзіце тэст ад Радыё Свабода

Сёлета ў Беларусі чакаецца «небывалы ўраджай у сельскай гаспадарцы». Пра гэта заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка на эканамічнай нарадзе, перадае БелТА. А наколькі добра вы разьбіраецеся ў сёлетніх сельскагаспадарчых справах? Свабода склала адмысловы тэст. Праверце сябе.

ВАШ ВЫНІК: 2 з 5

Паспрабаваць яшчэ раз

Няправільна. Спадар Дрожжа ўзначальвае іншае міністэрства – лясной гаспадаркі. А вось за сельскую гаспадарку адказвае Іван Крупко.

Правільна! Былы кіраўнік Менскага раёну сёлета ўзначаліў міністэрства. Родам спадар Крупко з Горадзеншчыны – з Карэліцкага раёну. Скончыў Горадзенскі аграрны ўнівэрсытэт. Пачынаў працоўную кар’еру ў калгасе «Рассвет» Нясьвіскага раёну, дзе працаваў аграномам.

Не, гэта былы міністар. З сакавіка міністэрства ўзначальвае Іван Крупко.

Правільна! Гэтая тэхналёгія выкарыстоўваецца ў абчэсвальнай жатцы, калі тэхніка ня скошвае колас, а абмалочвае толькі зерне. Гэтая тэхналёгія лічыцца больш эфэктыўнай пры ўборцы ўраджаю.

А вось і не. Ротарную жатку выкарыстоўваюць, каб зьбіраць кармавыя травы для жывёлагадоўлі.

Правільна! Разам са сваёй жонкай, якая ўваходзіць у гэты экіпаж, Валеры Кухта з Камянецкага раёну першым на Берасьцейшчыне намалаціў тысячу тон зерня.

Не, ня так. Першымі на Берасьцейшчыне намалацілі тысячу тон зерня Валеры і Тацяна Кухты з Камянецкага раёну. А Аляксандра Юшчука адзначылі сярод найлепшых камбайнэраў на абласных Дажынках на Берасьцейшчыне ў 2019 годзе.

Не зусім. Спадар Янучок таксама намалаціў сёлета тысячу тон зерня разам зь Віктарам Жукоўскім. Але Янучок і Жукоўскі працуюць у Клецкім раёне, на Меншчыне, а не на Берасьцейшчыне. А вось Валеры і Тацяна Кухта – тыя самыя тысячнікі зь Берасьцейшчыны.

Няправільна, насамрэч 1350. Так, прынамсі, сьцьвярджае старшыня камітэту па сельскай гаспадарцы і харчаваньні Сяргей Ягораў.

Дакладна! Вы ў курсе спраў!

Няправільна, насамрэч, 1350. Так, прынамсі, сьцьвярджае старшыня камітэту па сельскай гаспадарцы і харчаваньні Сяргей Ягораў.

На жаль, не. На Горадзеншчыне цяпер сабралі зерневыя і зернебабовыя на 5,27% плошчаў. А вось на Гомельшчыне – ажно 17,6%.

Правільна! На Гомельшчыне зерневыя і зернебабовыя культуры ўжо прыбралі на 17,6% ад пляну.

Блізка, але ня так. На Берасьцейшчыне цяпер сабралі зерневыя і зернебабовыя на 8,79% плошчаў. А вось у суседняй Гомельскай вобласьці – ажно 17,6%.