Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дакладна ня 3 ліпеня. Адкрыцьцё трэцяй лініі менскага мэтро адклалі на няпэўны тэрмін


Так выглядала станцыя «Вакзальная» новай лініі мэтро ў пачатку траўня

У заплянаваны раней дзень 3 ліпеня трэцюю лінію менскага мэтро не адкрыюць, як абяцалі раней, сказалі Tut.by у «Менскмэтрабудзе».

У Менску набліжаецца да завяршэньня будаўніцтва трэцяй лініі мэтро. Плянавалі, што станцыі «Вакзальная», «Кавальская Слабада», «Плошча Францішка Багушэвіча» і «Юбілейная плошча» адкрыюць для пасажыраў на дзяржаўнае сьвята Дзень незалежнасьці 3 ліпеня, аднак гэтага не адбудзецца.

«3 ліпеня мэтро не адкрываецца, завяршаюцца будаўніча-мантажныя работы. 7 або 8 ліпеня пройдзе пробны цягнік», — расказаў намесьнік генэральнага дырэктара для ідэалягічнай працы «Менскмэтрабуду» Алег Байчук.

Новай даты адкрыцьця трэцяй лініі мэтро пакуль не называюць.

Яшчэ ў пачатку чэрвеня старшыня Менгарвыканкаму Анатоль Сівак выказаў сумнеў, што ўсё будзе гатова да 3 ліпеня, бо «патрабуюць абкаткі новыя рашэньні»: адмысловыя дзьверы на пэроне, каб перадухіліць падзеньне пасажыраў на рэйкі, трэба сынхранізаваць зь дзьвярыма рухомага складу (ён таксама новы), таксама патрабуе ўзмоцненага наладжваньня і спэцыяльная сыстэма кіраваньня, корпус якой будуюць з боку вуліцы Ленінградзкай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG