Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША Байдэн перамог на праймэрыз у дэмакратаў у большасьці штатаў, у рэспубліканцаў Трамп ня мае канкурэнтаў 


Дональд Трамп і Джо Байдэн

Былы віцэ-прэзыдэнт ЗША блізкі да таго, каб атрымаць неабходную колькасьць галасоў дэлегатаў зьезду для вылучэньня кандыдатам ад Дэмакратычнай партыі.

Джо Байдэн перамог на праймэрыз у 7 штатах, сярод якіх Мэрылэнд, Мантана, Нью-Мэксыка і Паўднёвая Дакота.

Мэрылэнд, які адпраўляе на зьезд 96 дэлегатаў, яшчэ больш набліжае Байдэна да запаветнай лічбы 1991, якая гарантуе вылучэньне афіцыйным кандыдатам ад партыі. Іншыя кандыдаты, якія ўключаюцца ў бюлетэні, не набліжаюцца да 15-працэнтнага парога, які трэба пераадолець.

Паўднёвая Дакота адпраўляе на зьезд 16 дэлегатаў, Нью-Мэксыка — 34.
Раней Байдэн перамог у Індыяне, Пэнсыльваніі і Род-Айлэндзе. Вынікі са штату Айдаха і акругі Калюмбія пакуль не паступілі.

Тым часам у рэспубліканцаў прэзыдэнт Дональд Трамп вядзе кампанію без канкурэнтаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG