Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскім беспрацоўным і бедным пэнсіянэрам паабяцалі талёны на яду


Ілюстрацыйнае фота

Усім менчукам, якія падпадаюць пад крытэры, могуць даць да 15 талёнаў, кожны зь якіх эквівалентны 3 рублям — цане комплекснага абеду ў дзяржаўных страўнях.

Прадстаўніца Тэрытарыяльнага цэнтру сацыяльнага абслугоўваньня Заводзкага раёну Менску расказала Minsknews.by, што шэраг менчукоў могуць атрымаць талёны на бясплатнае харчаваньне ў сталічных страўнях — менавіта ў Заводзкім раёне для гэтага адвялі сталовую № 104 на вуліцы Народнай.

Талёны могуць даць:

  • беспрацоўным (ці толькі афіцыйна зарэгістраваным, ці ўсім фактычна беспрацоўным, не ўдакладняецца. Але дакладна ня тым, хто зарэгістраваны як індывідуальны прадпрымальнік);
  • самотным пэнсіянэрам (як тым, хто ня мае мужа/жонкі або працаздольных дзяцей, так і тым, хто жыве асобна ад працаздольных родзічаў);
  • пэнсіянэрам-сужэнцам, якія маюць пэнсіі да 120% пражытковага мінімуму на чалавека (цяпер гэта да 355 рублёў і 36 капеек).

Па талёны трэба зьвяртацца ў тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўваньня, заявы падаваць штомесяц ад 1 да 10 дня, пры сабе мець пашпарт, працоўную кніжку і дакумэнт аб праве на льготы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG