Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Італіі праз падазрэньне ў забойстве арыштавалі двух беларусаў


Ілюстрацыйнае фота

У італьянскім горадзе Савона, на паўночным захадзе краіны, арыштавалі двух грамадзян Беларусі. Іх падазраюць у забойстве калегі-дальнабойніка.

Як паведамляе мясцовая паліцыя, увечары 30 траўня кіроўцы заехалі на аўтастаянку. Паміж імі ўзьнік канфлікт, у выніку якога 45-гадоваму паляку нанесьлі ўдар нажом па назе. Нягледзячы на спробы рэанімаваць параненага, ён памёр ад страты вялікай колькасьці крыві.

Паліцыя затрымала двух грамадзян Беларусі, мужчын ва ўзросьце 40 і 43 гады, а таксама 40-гадовага паляка. Яны знаходзяцца пад арыштам у турме гораду Генуі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG