Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская міліцыя распрадае ржавыя аўтазакі МАЗ са зносам 90%


Экіпаж аўтазаку
Экіпаж аўтазаку

На сайце прадпрыемства «Белспэцкантракт» выставілі на продаж тры міліцэйскія спэцаўтамабілі МАЗ, у якіх звычайна перавозяць затрыманых на масавых акцыях.

Падчас разгону Плошчы-2006 у Менску ў такія аўтазакі міліцыя зьмяшчала да 60 чалавек.

Як вынікае з прапановы, цана стартуе ад 10 тысяч рублёў, гэта каля 4 тысяч даляраў.

Два аўтазакі 2006 году з прабегам больш як 160 тысяч кілямэтраў. Яшчэ адзін — 2010 году, прабег 230 тысяч кілямэтраў.

Ступень зносу ў кожнага — 90%. Стан машын сапраўды кепскі, кабіну паела ржа.

Абмежаваньняў у будучым выкарыстаньні тэхнікі няма. Гэта азначае, што іх можна перапрафіляваць, зыходзячы з інтарэсаў патэнцыйнага пакупніка.

Раней у інтэрвію Свабодзе удзельнікі аматарскай футбольнай каманды «Аўтазак», якая паўстала пасьля разгону Плошчы 2010 году, казалі, што хацелі б набыць сапраўдны «спэцаўтамабіль», каб езьдзіць на клюбныя трэніроўкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG