Лінкі ўнівэрсальнага доступу

+915 выпадкаў COVID-19, агулам 36 198. 208 памерлых. Вынікі 26 траўня


Блогер Сяргей Ціханоўскі наведвае адзьдзяленьне міліцыі ў Слуцку
Блогер Сяргей Ціханоўскі наведвае адзьдзяленьне міліцыі ў Слуцку

Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 26 траўня.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

  • Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала 26 траўня новую афіцыйную статыстыку распаўсюду COVID-19. Паводле міністэрства, на 19 траўня ў Беларусі агулам 38 059 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. 208 памерлых. За дзень выявілі яшчэ 915 выпадкаў і прызналі яшчэ 4 сьмерці.
  • На Магілёўшчыне зафіксавалі першую сьмерць ад каранавірусу. У вёсцы Пудаўня Дрыбінскага раёну памерла 70-гадовая жанчына, у якой была выяўленая каранавірусная інфэкцыя і шэраг хранічных захворваньняў.
  • Сьвятар Васіль Гасінец просіць Міністэрства аховы здароўя правесьці службовую праверку ў сувязі са сьмерцю 36-гадовага сына Андрэя, у якога выявілі COVID-19. Скаргу айцец Васіль аднёс у Міністэрства больш як тыдзень таму.
  • Гэтай вясной у сувязі з пандэміяй каранавірусу ўсе прызыўнікі ў войска праходзяць абавязковую двухтыднёвую ізаляцыю, паведаміла Tut.by Міністэрства абароны Беларусі.
  • Кампанія назіраньня «Права выбару 2020» абнародавала прамежкавую справаздачу пра пачатак сёлетняй прэзыдэнцкай гонкі. «Дастаткова эфэктыўна ЦВК паклапацілася пра бясьпеку толькі чыноўнікаў, дазволіўшы ім мінімізаваць кантакты з грамадзянамі, паказаўшы на магчымасьць правядзеньня сумесных пасяджэньняў саветаў дэпутатаў і выканкамаў без назіральнікаў, што парушае Выбарчы кодэкс. Для ўсіх астатніх удзельнікаў выбарчага працэсу нічога не гаворыцца», — адзначаецца ў дакумэнце.
  • Работнікам бюджэтных арганізацый у Беларусі, у выпадку вымушанай няпоўнай занятасьці або абвяшчэньня прастою, будуць выплочваць зарплату не ніжэй за мінімальную (цяпер гэта 375 рублёў), заявіў міністар фінансаў Максім Ермаловіч.
  • Эўразьвяз сабраў дзевяць з паловай мільярдаў эўра на распрацоўку вакцыны ад каранавіруснай інфэкцыі. Пра гэта заявіла кіраўнік Эўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.
  • Амбасадар Італіі ў Беларусі Джорджа Бальдзі расказаў на інтэрнэт-брыфінгу 26 траўня, што ў Італіі абмяркоўваюць адкрыцьцё межаў для беларусаў ад 15 чэрвеня
  • Унутраныя межы Чэхіі, Славаччыны і Вугоршчыны будуць адкрыты для грамадзян гэтых трох краін, калі яны вернуцца на радзіму на працягу 48 гадзін. У такім выпадку ім ня трэба будзе здаваць тэст на каранавірус і выконваць карантын.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG